ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за 29.01.2019

Другі дзень тыдня пачатковых класаў прысвечаны літаратурнаму чытанню. Вучні прынялі актыўны ўдзел у віктарыне па казках А.С.Пушкіна, якая дапамагла праверыць веды тэкстаў казак, дала магчымасць падумаць, знайсці правільныя варыянты адказаў. Ні менш цікавай была выстава кніг "Чытаем разам". Школьнікі пазнаёміліся з навінкамі літаратуры. Для вучняў 3-4 класаў была арганізавана "Свая гульня" "Па старонках любімых казак", якая садзейнічала развіццю мыслення, памяці, інтэлектуальных здольнасцей. Дзень прайшоў з карысцю.