ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за 30.01.2021
З добрым настроем прыйшлі дзеті на шосты школьны дзень 30 студзеня. Раніца пачалася з інтэрактыўнай гульні "Я і маё здароўе", якая садзейнічала фарміраванню станоўчых адносін навучэнцаў да свайго здароўя. Дзеці даведаліся што такое "армрэйслінг" і змаглі памерацца сілай паміж сабой. Успомнілі пра неабходнасць захоўваць рэжым дня. Фарміраванню экалагічнай культуры садзейнічала мерапрыемства "Чалавек, беражы прыроду!". Дзеці прайшлі станцыю "Лясная", пазнаёміліся з законамі аховы прыроды, выканалі тэст "Экалагічны светлафорчык". Самым цікавым стала мерапрыемства "Спартыўны калейдаскоп". Катанне на лыжах, санках, гульня ў снежкі, садзейнічала развіццю хуткасці, увагі, умацаванню здароўя.