ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за 30.03.2020
Дзень добры, лагер! Пад такім дэвізам прайшоў першы дзень у аздараўленчым лагеры “Спадчына”.
30 сакавіка з вучнямі была праведзена гульня-падарожжа "Сцежкамі здароўя". Мерапрыемства пачалося з гутаркі аб здароўі і шкодных звычках, аб важнасці захавання рэжыму дня. Таксама на інфармацыйнай гадзіне "Бяспека ў школе і дома" з малодшымі школьнікамі паўтарылі правілы дарожнага руху, асноўныя правілы пажарнай і асабістай бяспекі. Набытыя веды дзеці прадэманстравалі ў ролевай гульні "Адзін дома".