30 студзеня быў прысвечаны экалагічнай тэме: вучні наведалі вясковы парк, пакармілі птушак, паназіралі за іх паводзінамі. Цікавым было наведванне сельскай бібліятэкі - цэнтра краязнаўства і правядзенне сумеснага мерапрыемства. Закончыўся дзень спартыўнай гульнёй-святам "Зімовыя забавы".