Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як вада.
П.Панчанка
Кожны з нас – асоба. Са сваім характарам, звычкамі, захапленнямі. Але ўсіх нас аб’ядноўвае прыналежнасць да вялікага народа, мужнага, працавітага, адданага сваёй роднай зямлі. Мы беларусы, але звацца гэтым гордым імем зможам толькі тады, калі захаваем родную мову. З мэтай захавання мовы як культурнай спадчыны беларускага народа штогод рашэннем ЮНЕСКА 21 лютага адзначаецца як Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэтай даце ў школе была прысвечана літаратурна-музычная кампазіцыя “Мова продкаў нашых і нашчадкаў”, дзе вучні чыталі вершы беларускіх аўтараў аб роднай мове і замацавалі веды па новых правілах беларускай арфаграфіі, разгадваючы рэбусы і крыжаванкі