Пад такім дэвізам у нашай установе адукацыі 21 лютага прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы. Сярод пачатковых класаў прайшла квэст-гульня“Дзень роднай мовы”. На працягу дня навучэнцы прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Была арганізавана кніжная выстава “Мастакі слова”, навучэнцы з задавальненнем паўдзельнічалі ў карагодзе беларускіх слоў“У любімай мове – ах, якія словы”, правялі акцыю “Скажы ў краме: “Дзякуй!”. Таксама ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы прайшоў конкурс “Буслік-2019”, а навучэнка 10 класа Шкодзіч Дар’я прадставіла ўстанову ў конкурсе відэаролікаў “У краіне роднай мовы” з відэаролікам “Вечнае роднае слова”.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.