18 лютагавыхаванцы рознаўзроставай групы дэманстравалі свае дасягненні ў доследна-эксперыментальнай дзейнасці пад час правядзення пасяджэння школьнага метадычнага аб’яднання выхавацелей дашкольнай адукацыі. Як сапраўдныя вучоныя-эксперыментатары дзеці знаеміліся з уласцівасцямі паветра, для чаго самастойна адбіралі неабходнае абсталяванне, праводзілі доследы, знаёміліся з відэавопытамі, рабілі высновы, вучыліся працаваць у парах, папаўнялі свой слоўнікавы запас (пругкасць, флюгер, супрацоўнік, атмасфера, скафандр і іншымі). Даследаванне ўласцівасцей паветра на занятку не закончыцца, яно знойдзе сваё прадаўжэнне ў час прагулкі, калі дзеці, вызначаць напрамак ветру; на тэматычных занятках “Дзіця і прырода”, калі пацвердзяць доследным шляхам наяўнасць пругкіх уласцівасцей паветра; паназіраюць за расшырэннем паветра, пры правядзенні дамашняга эксперыменту, калі разам з бацькамі надуюць паветраны шарык з дапамогай шкляной бутэлькі.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.