“Карыстаючыся правам, не забываем пра абавязак”– пад такім дэвізам прайшла інфармацыйная гадзіна ў 8-10 класах. Права – неад’емная частка нашага жыцця. Усе працэсы грамадства рэгулююцца з дапамогай прававых норм. Маючы неабходныя юрыдычныя веды, разумеючы іх сэнс і прызначэнне , чалавек атрымлівае магчымасць адстойваць свае правы, прытрымлівацца агульнапрынятых норм. Такога чалавека можна назваць правакультурным і юрыдычна граматным. Вядома, што ўсе законы памятаць немагчыма, а арыентавацца ў крыніцах прававой інфармацыі, разумець яе, знаходзіць і карыстацца пры неабходнасці – ПАТРЭБНА. У час сустрэчы навучэнцы даведаліся аб сістэме дзяржаўнай прававой інфармацыі, яе асноўных функцыях, а таксама аб задачах і рабоце дзіцячага прававога сайта. Вучні актыўна абмяркоўвалі пытанне аб значэнні юрыдычнай культуры і неабходнасці яе развіцця для маладога пакалення. Напрыканцы сустрэчы было зроблена сумеснае фота з #детиимеютправо і апублікавалі яго на сваёй старонцы ў Instаgram.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.