У рамках прафарыентацыйнай акцыі"Дзень з прадпрыемствамі" навучэнцы 6-7 і 9 класаў наведалі самае буйнае прадпрыемства нашага мясцовага ААТ "Ханявічы" - малочна-таварную ферму на 777 галоў. Намеснік загадчыка Рагачэўская Наталля Мікалаеўна пазнаёміла вучняў з усімі этапамі складанага тэхналагічнага працэсу - ад нараджэння маленькіх цялятак да здачы малака на знакаміты "Беллакт". Дзеці даведаліся, колькі чалавек працуе на МТФ; колькі ўтрымліваецца галоў маладняка і дарослых кароў; як ажыццяўляецца вырошчванне маленькіх і догляд вялікіх цялят. Змаглі паназіраць за працэсам кармлення. Атрымалі адказы на ўсе пытанні: колькі часу ўтрымліваецца жывёлы ў кожным з цэхаў, які склад кармоў у пыўным узросце, як распазнаць і дагледзець рэкардсменку, якая дае больш за 30 літраў малака, прычым гатунку "экстра". Вучняў уразіла высокатэхналагічная арганізацыя кожнага працэсу, сучасная тэхнічная аснашчанасць прадпрыемства. Дзеці, якія растуць у вёсцы, ласкава і з задавальненнем падыходзілі, каб пагладзіць жывёл. Знаёмства з лепшымі працаўнікамі, шчырая размова з імі, іх захопленасць працай і самаадданасць, задаволенасць вынікамі працы абудзіла ў многіх жаданне ў будучым атрымаць прафесіі ветэрынарнага ўрача, заатэхніка або стаць жывёлаводам. Кіраўніцтва МТФ выразіла надзею на тое, што сёняшнія школьнікі стануць іх дастойнай зменай.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.