15 сакавіка для дзевяцікласнікаў прайшла класная гадзіна пад назвай “Канстытуцыя і мы”.
Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянскай пазіцыі, выхаванню пачуцця патрыятызму, любові і павагі да роднай краіны. Пачалі класную гадзіну з выканання дзяржаўнага гімна Беларусі. У ходзе віктарыны “На шляху стварэння моцнай дзяржавы” здзейснілі гістарычны экскурс у мінулае нашай краіны, дзе больш даведаліся, якой была першая Канстытуцыя Беларусі, расказалі пра структуру і змест сучаснага беларускага дакумента.
Пасля прагляду відэаматэрыялаў “Мы - грамадзяне сваёй краіны” старшакласнікі пераканаліся, наколькі важны асноўны закон, выказалі свае думкі наконт таго, як павінен паводзіць сябе кожны грамадзянін краіны згодна Канстытуцыі, якія правы і абавязкі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Вучнямі быў створаны і прагледжаны відэаролік . На аснове яго матэрыялаў зрабілі высновы: будучыня нашай краіны будзе залежыць і ад нашых ведаў і імкненняў, і ад умоў, якія стварае наша дзяржава для будучыні сваіх грамадзян.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам
зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.