ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » » Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства
15 верасня ў 6 класе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства. Мерапрыемства садзейнічала асэнсаванню навучэнцамі прыналежнасці да беларускага народа аб'яднанаму агульнай гісторыяй і традыцыямі, выхаванню грамадзянскасці, патрыятызму, фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці.
З мэтай рэалізацыі блока "У гістарычным мінулым - адзінства народа" шасцікласнікі былі азнаёмлены з матэрыяламі інтэрнэт - партала "Гісторыя Беларусі. Прэзідэнт - дзецям".
У ходзе абмеркавання прагледжанага матэрыялу навучэнцы выказвалі свае меркаванні пра значнасць адзінства беларускага народа ў розныя перыяды гістарычнага развіцця, што гістарычнае мінулае і традыцыі аб'ядноўваюць народ. Вучні атрымалі аргументаваныя адказы на пытанні, чаму падзеі 17 верасня 1939 года сталі пачаткам аб'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, а Вялікую Айчынную вайну называюць яркім прыкладам народнага адзінства, пабываўшы на экскурсіі ў школьным гісторыка-краязнаўчым музеі. Кіраўнік музея і ваенна-патрыятычнага выхавання Ірына Аляксееўна Карпічэнка пазнаёміла дзяцей з подзвігамі нашых землякоў , партызанаў і падпольшчыкаў у гады суровых ліхалеццяў, расказала пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках блока "Традыцыі народа - залог яго адзінства і згоды" вучні наведалі тэматычную кніжную выставу ў школьнай бібліятэцы "Беларусь - краіна адзінства і згоды", зацікавіліся дакументальнымі і мастацкімі творамі пра Беларусь і беларускі народ. Таксама дзеці адказвалі на пытанні віктарыны "Дасягненні Рэспублікі Беларусь", выкарыстоўваючы матэрыялы праекта "Традыцыі суверэннай Беларусі".На этапе рэфлексіі вучні зрабілі вывад, што ўрокі мінулага, багаты вопыт нашых продкаў паказваюць, што толькі аб'яднаўшыся можна пабудаваць дом, сабраць ураджай, абараніць сваю краіну ад ворага і, згуртаваўшыся, кожны з нас можа ўнесці свой уклад у развіццё нашай квітнеючай Радзімы.

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства
Приветствуем всех пользователей и добро пожаловать на сайт ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" (Беларусь, Гродненская обл.)
 
 
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 
Витрина ссылок
Яндекс.Метрика

СШ №2 имени Н.П. Массонова г.Свислочь

Новодворская СШ

Порозовская СШ

Гринковский УПК

Корнадский УПК

Вердомичский УПК

Центр туризма и краеведения

Ханявіцкі ВПК

> ^Наверх

Навигация по сайту
 
Календарь новостей
«    Ноябрь 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
 
Архив материалов
Декабрь 2023 (32)
Ноябрь 2023 (50)
Октябрь 2023 (70)
Сентябрь 2023 (66)
Август 2023 (7)
Июль 2023 (8)
 
Ответьте на вопрос

Платные образовательные услуги по какому предмету Вы хотели бы получать в школе?

Русский язык
Белорусский язык
Немецкий язык
Математика
Информатика
Физика
История
География
Химия
Музыка
ИЗО
Труд
 
Праздники Беларуси Международные праздники