У рамках Тыдня роднай мовы для вучняў 6-7 класаў прайшоў урок"Заўсёды з намі Колас і Купала". У пачатку ўрока, каб стварыць святочную атмасферу для вучняў, гучалі запісы песень на словы народных паэтаў.У час літаратурна-музычнай кампазіцыі вучні чыталі вершы беларускіх паэтаў, у якіх гучалі словы падзякі класікам-юбілярам. Пасля вучні прадставілі свае праекты "У кожнага свой Колас і Купала". Усё жыццё паэты марылі аб тым, каб для нашага народа зацвіла чароўная папараць-кветка, каб шчодра закаласіла беларуская ніва. У канцы ўрока гучалі шчырыя словы падзякі песнярам беларускага народа на роднай мове. Гучыць беларуская мова і мары песняроў збываюцца.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.