Вось і прайшлоў тыдзень хіміі і бялогіі. У рамках тыдня прайшлі пазнавальныя мерапрыемствы: “Хімія ў гасцях у малодшых школьнікаў”, КВЗ “Широко распростирает химия руки свои в дела человеческие… М.В.Ломоносов», інтэлектуальная гульня “Гэтыя незвычайныя птушкі”, выставы “Прыродныя і горныя пароды”, “Крышталі, вырашчаныя ў лабараторных умовах”. У мерапрыемствах прымалі ўдзел вучні з 2 па 11 клас. Малодшым школьнікам вельмі спадабаліся цікавыя і незвычайныя вопыты па хіміі. Вучні 5-8 класаў пашырылі свой кругагляд у вобласці біялогіі, даведаліся шмат новага і карыснага аб птушках і ўмовах іх пражывання. Вучні даказалі, што яны вельмі знаходлівыя, разумныя, вясёлыя, могуць знаходзіць адказ амаль на любое незнаёмае пытанне. Васьмікласнікі прадставілі ўсім свае цудоўныя крысталы, якія яны вырошчвалі на працягу месяца. Найбольш актыўныя вучні былі ўзнагароджаны падарункамі. Ад тыдня хіміі і біялогіі ва ўсіх вучняў засталіся толькі прыемныя ўспаміны і добры настрой.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам
зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.