10 сакавіка на базе нашай установы адукацыі адбылося раённае метадычнае аб'яднанне настаўнікаў І ступені навучання па тэме "Развіццё інфармацыйных і чытацкіх уменняў вучняў па вучэбных занятках І ступені навучання". У рамках работы МА разгледжаны пытанні выкарыстання сучасных эфектыўных педагагічных тэхналогій у практыцы настаўнікаў пачатковых класаў. Наведаны і прааналізаваны адкрыты ўрок літаратурнага чытання ў 4 класе (настаўнік Магілевіч З.В.), з прымяненнем тэхналогіі крытычнага мыслення і ўрок пазакласнага чытання ў 3 класе (настаўнік Канюк А.С.). Вынікам работы МА стала распрацоўка метадычных рэкамендацый па выкарыстанню сучасных эфектыўных педагагічных тэхналогій пры выкладанні вучэбных прадметаў.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.