Арганізатарам правядзення конкурсу фотаздымкаў «Мая чароўная Беларусь» (далей – фотаконкурс) з’яўляецца ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці».
1. Фотаконкурс праводзіцца з 1 сакавіка па 31 кастрычніка 2017 года.
2. Удзельнікамі фотаконкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па iнтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзроставай катэгорыі з 12 да 16 годоў уключна.
3. Асноўнай мэтамі і задачамі фотаконкурсу з’яўляецца:
грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю;
фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;
далучэнне дзяцей і моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;
прывіццё любові да роднага краю сродкамі фотамастацтва;
эстэтычнае выхаванне дзяцей і моладзі, фармiраванне мастацкага густу;
выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;
папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.
4. Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
«Беларусь сінявокая» (пейзаж (сельскі і гарадскі), рэкі і азёры);
«Дзівоснае побач» (раслінны і жывёльны свет Беларусі);
«Беларусь у фармаце 3D» (стерэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі і культуры Беларусі);
«Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя для працэса навуковых даследаванняў (мікравыявы, людзі ў навуцы, серыі здымкаў пад мікраскопам і г.д.);
«Мы – беларусы» (фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі);
«…I перанесцiся ў далёкае мiнулае» (фотаздымкі гістарычных і культурных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);
«ТэхнаРух» (фотаздымкі, прысвечаныя тэхнічнай творчасці: работа ў аб’яднаннях па інтарэсах тэхнічнага накірунку, спаборніцтвы па тэхнічных відах спорту).
5. Патрабаванні да конкурсных работ.
Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.
Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на фотаконкурс адным аўтарам – да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фатаграфій аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку.
Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму баку (без паспарту). Дадаткова прадстаўляецца электронны варыант фотаработ у фармаце JPЕG, не меньш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да фотаконкурсу не дапушчаюцца.
На зваротным баку кожнай фатаграфіі павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы адукацыі з указаннем раёна, вобласці, адраса і нумара тэлефона.
Работы дасылаюцца ў цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне здымкаў пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.
Дасланыя на фотаконкурс работы аўтарам не вяртаюцца.
Работы, якія паступілі на фотаконкурс, могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства.
6. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:
арыгінальнасць сюжэта;
мастацкае адлюстраванне і раскрыццё выбранай тэмы;
тэхнічная якасць фотаздымка.
7. Работы на конкурс накіроўваюцца па адрасе: 220114, г. Мiнск, вул. Макаёнка, 12, установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці», з паметкай «Фотаконкурс». Тэлефон для даведак: (017) 267 78 80, 266 35 80.
Конкурсная работа павінна абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы працы, інфармацыі аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу.
Для падвядзення вынікаў конкурсаў на кожным этапе рэгіянальнымі і рэспубліканскім саветамі па правядзенні Акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў конкурсаў, а таксама вырашае пытанні іх заахвочвання.