Цікавыя экскурсііУ кожным куточку нашай краіны ёсць месцы, знаёмства з якімі дазваляе сфарміраваць у дзіцяці пачуццё любові да радзімы. Багаты на такія мясціны і Слонім, цудоўны горад над Шчарай. Сюды і адправіліся на экскурсію навучэнцы нашай установы ў другі дзень вясенніх канікул. Падчас экскурсіі дзеці наведалі Слонімскі драматычны тэатр, дзе ўвазе гледачоў быў прапанаваны спектакль «Як павука з луга праганялі». Затым адправіліся на экскурсію ў музей «Ваенная хроніка Слонімшчыны» ДУА «Сярэдняя школа №5». Экскурсаводы займальна расказалі пра экспанаты музея. Дзеці затаіўшы дыханне слухалі, як жылі людзі ў ваенныя гады, як гераічна змагаліся за мірнае неба над сваёй краінай. Наступным прыпынкам быў “Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага”. Экспазіцыя музея размешчана ў 9 залах. Яна прадстаўлена аддзеламі прыроды і гісторыі. У аддзеле прыроды навучэнцы пазнаёміліся з фізіка-геаграфічнай характарыстыкай краю, карыснымі выкапнямі, убачылі рэшткі жывёл ледавіковага перыяду, сучасны жывёльны і раслінны свет раёна. У аддзеле гісторыі дзеці пазнаёміліся з найбольш цікавымі прадметамі археалагічных раскопак, якія праводзіліся ў Слоніме, матэрыяламі па гісторыі войнаў.
Яшчэ ў гэты дзень дзеці наведалі Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў − велічны помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў стылі позняга класіцызму. Яго нярэдка называюць «Беларускім Версалем», таму што будынак падобны на гэты знакаміты на ўвесь свет французскі палац. Экскурсія падышла да завяршэння, але дзеці яшчэ і яшчэ задавалі пытанні, рабілі шмат фатаграфій. Калі вярталіся дадому, навучэнцы бурна абмяркоўвалі ўбачанае.
Витрина ссылок
Яндекс.Метрика

СШ №2 имени Н.П. Массонова г.Свислочь

Новодворская СШ

Порозовская СШ

Гринковский УПК

Корнадский УПК

Вердомичский УПК

Центр туризма и краеведения

Ханявіцкі ВПК

> ^Наверх

Навигация по сайту
 
Календарь новостей
«    Март 2022    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031 
 
Архив материалов
Декабрь 2023 (32)
Ноябрь 2023 (50)
Октябрь 2023 (70)
Сентябрь 2023 (66)
Август 2023 (7)
Июль 2023 (8)
 
Ответьте на вопрос

Платные образовательные услуги по какому предмету Вы хотели бы получать в школе?

Русский язык
Белорусский язык
Немецкий язык
Математика
Информатика
Физика
История
География
Химия
Музыка
ИЗО
Труд
 
Праздники Беларуси Международные праздники