Экспозиции музея
Экспазіцыйная дзейнасць

Наяўнасць экспазіцый – адна з асноўных, галоўных прыкмет кожнага музея. Кожная экспазіцыя непаўторная, бо яна ўключае часта адзіныя экзэмпляры дакументаў, або прадметаў. Экспазіцыі школьнага музея – вынік крапатлівай, творчай працы вучняў і настаўнікаў. Музейная экспазіцыя – база для вучэбна-пазнаваўчай дзейнасці вучняў, для далучэння школьнікаў да грамадска-карыснай працы. Кожны экспанат - гэта гісторыя жыцця нашых продкаў. Музейныя экспазіцыі пабудаваныя на аснове спалучэння тэматычнага, сістэматычнага і ансамблевага метадаў. Так, напрыклад, тэматычная экспазіцыя " Гісторыя в.Ханявічы ў кантэксце гісторыі РБ " падпарадкавана храналагічнаму прынцыпу і адлюстроўваецца ў дыялектычным развіцці. Сістэматычная экспазіцыя дазваляе дэманстраваць калекцыю аднародных прадметаў. Так, дэманструюцца калекцыі абрусоў, дываноў, ручнікоў, сталярных і ганчарных вырабаў у раздзеле рамёстваў . У ансамблевай экспазіцыі захоўваюцца ці ўзнаўляюцца на дакументальнай аснове абставіны, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, культурай, побытам народа, дзейнасцю выдатнай асобы. Менавіта гэты метад выкарыстаны пры афармленні экспазіцыі "Народны побыт землякоў". Нягледзячы на тое, што наш музей расказвае аб жыцці і прыладах працы нашых продкаў, іх мастацкіх здольнасцях, мы імкнемся да таго, каб кола інтарэсаў нашых вучняў пашыралася, каб традыцыі народнага мастацтва знайшлі свой практычны працяг ў школе. Некаторыя віды творчасці, што не патрабуюць складаных прыстасаванняў і інструментаў (саломапляценне, аплікацыя з саломкі, выпальванне і выпілоўванне з драўніны, выцінанка) вырабляюцца нашымі вучнямі на ўроках працы і ў час работы гурткоў . Гэта дае магчымасць не толькі глыбей спасцігнуць сакрэты таго ці іншага рамяства, але і вырашаць праблему пераемнасці традыцый. У музеі прадстаўлены наступныя экспазіцыі:


Витрина ссылок
Яндекс.Метрика

СШ №2 имени Н.П. Массонова г.Свислочь

Новодворская СШ

Порозовская СШ

Гринковский УПК

Корнадский УПК

Вердомичский УПК

Центр туризма и краеведения

Ханявіцкі ВПК

> ^Наверх

Навигация по сайту
 
Календарь новостей
«    Июнь 2025    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30 
 
Архив материалов
Декабрь 2023 (32)
Ноябрь 2023 (50)
Октябрь 2023 (70)
Сентябрь 2023 (66)
Август 2023 (7)
Июль 2023 (8)
 
Ответьте на вопрос

Каким меропиятиям 6-го школьного дня вы отдаёте предпочтение?

Спортивным
Развлекательным
Познавательным
Трудовым
 
Праздники Беларуси Международные праздники