ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за 15.02.2022
Интерактивный классный час "Афганистан - наша боль" прошёл сегодня в 5 классе. Мероприятие способствовало формированию у учащихся исторического подхода к событиям, знакомству с основными фактами участия "ограниченного контингента" войск Советской Армии в Афганистане, патриотизма, воспитанию уважения к людям, побывавших в горячих точках.
“Ніхто не забыты і нішто не забыта” − пад такім дэвізам 15 лютага прайшла сустрэча ў школьным гісторыка- краязнаўчым музеі ў рамках грамадзянска-патрыятычнай дэкады “Афганістан у лёсах нашых землякоў” з воінамі-інтэрнацыяналістамі, нашымі землякамі Віктарам Іванавічам Грыцам і Мікалаем Мікалаевічам Свістуном. Фармат сустрэчы “Побач, вочы ў вочы” дазволіў навучэнцам з трапятаннем разгледзець баявыя ўзнагароды воінаў-інтэрнацыяналістаў, убачыць іх хваляванне, а часам і слёзы тут і цяпер, а не дзесьці там-далёка на сцэне або на экране тэлевізара. Сустрэча больш нагадвала шчырую гутарку пра юнакоў, якія апынуліся ў нечалавечых умовах, але з Божай дапамогай збераглі сваю душу. У той час яны былі не на шмат старэйшымі хлопцаў, якія прысутнічалі на сустрэчы. З першых хвілін сфармавалася атмасфера трапяткога і ўдумлівага ўсведамлення пачутага.