“Ніхто не забыты і нішто не забыта” − пад такім дэвізам 15 лютага прайшла сустрэча ў школьным гісторыка- краязнаўчым музеі ў рамках грамадзянска-патрыятычнай дэкады “Афганістан у лёсах нашых землякоў” з воінамі-інтэрнацыяналістамі, нашымі землякамі Віктарам Іванавічам Грыцам і Мікалаем Мікалаевічам Свістуном. Фармат сустрэчы “Побач, вочы ў вочы” дазволіў навучэнцам з трапятаннем разгледзець баявыя ўзнагароды воінаў-інтэрнацыяналістаў, убачыць іх хваляванне, а часам і слёзы тут і цяпер, а не дзесьці там-далёка на сцэне або на экране тэлевізара. Сустрэча больш нагадвала шчырую гутарку пра юнакоў, якія апынуліся ў нечалавечых умовах, але з Божай дапамогай збераглі сваю душу. У той час яны былі не на шмат старэйшымі хлопцаў, якія прысутнічалі на сустрэчы. З першых хвілін сфармавалася атмасфера трапяткога і ўдумлівага ўсведамлення пачутага. Падлеткі з цікавасцю слухалі ўспаміны людзей, якія прайшлі Афганскую вайну і сталі прамымі сведкамі тых падзей. Нават паветра, здавалася, было насычана пакутамі і болем той вайны. Навучэнцы актыўна задавалі пытанні, а госці распавядалі дзецям аб цяжкасцях салдацкага жыцця, ваенных буднях і гераізм простых маладых салдатаў. У гэты дзень ўсе прысутныя хвілінай памяці ўшанавалі памяць нашага земляка Івана Іванавіча Прохара. Прохар Іван Іванавіч загінуў 21 сакавіка 1980 года, як герой, на зямлі Рэспублікі Афганістан у раёне горада Джэлалабада. За мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу, Іван Іванавіч Прохар узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна). Наша піянерская дружына з гонарам носіць яго імя.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.