Каб даведацца пра цікавыя прафесіі, не абавязкова адпраўляцца на буйныя прадпрыемствы ў горад. Гэта толькі на першы погляд здаецца, што ў вёсцы працуюць механізатары, ветурачы, аграномы, аператары машыннага даення і заатэхнікі. Ёсць яшчэ адна вельмі важная, неабходная, цікавая і складаная прафесія - электрык. Каб пазнаёміцца з гэтым занятакам навучэнцы 8 класа адправіліся на вытворчую экскурсію“Мая прафесія электрык”. Падчас размовы Шкодзіч Іван Іванавіч, які працуе электрыкам у ААТ “Ханявічы з 1984 года, расказаў, чым прыходзіцца займацца кожны дзень. У першую чаргу, гэта абслугоўванне і рамонт электраабсталявання і электраправодкі, падключэнне новага абсталявання, замена электраправодкі і пракладванне сілавых кабеляў і інш. Але самае галоўнае пры выкананні гэтых работ – захаванне правіл бяспекі на ўсіх этапах, таму што праца электрыка вельмі небяспечная і патрабуе ад чалавека ўважлівасці і адказнасці. Гэтыя якасці дапамогуць не толькі пазбегнуць аварый, але і захаваць жыццё. Адказнасць электрык нясе не толькі за сябе, але і за тых, хто побач. Вучні таксам цікавіліся, як, напрыклад, распазнаць электрычны ток, бо ён не мае колеру, паху, але вельмі небяспечны. Што трэба рабіць і як праверыць , чаму не гарыць свет, па якой прычыне не паступае электрычны ток? Іван Іванавіч наглядна паказаў вучням, як з дапамогай спецыяльных прыбораў праверыць абрыў кабеля, наяўнасць электрычнага току ў праводцы. Экскурсія атрымалася пазнавальнай. Магчыма, пасля заканчэння школы хтосьці з класа захоча стаць электрыкам, тым больш, што спецыялісты такой прафесіі будуць запатрабаваныя заўсёды, нават нягледзячы на месца працы і жыхарства.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.