Знаёмства з работай воінаў-ракетчыкаў
Напрыканцы лістапада вучні 7-9 класаў нашай установы адукацыі мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з работай воінаў-ракетчыкаў. Нягледзячы на даволі пасмурны восеньскі дзень, мы атрымалі масу яркіх і памятных уражанняў ад гэтай сустрэчы. Яшчэ па дарозе ў воінскую часць, звярнулі ўвагу на тое, што аўтобус увесь час плаўна падымаецца ўгору. Аказалася, што гэтаму ёсць тлумачэнне. Намеснік камандзіра часці, Жураўлёў Сяргей Юр’евіч, які нас сустрэў і правёў экскурсію, растлумачыў, што на самай справе месца, дзе размешчана воінская часць – гэта самая высокая ўзвышанасць у нашым раёне. Такая вышыня неабходна для работы спецтэхнікі. У час экскурсіі навучэнцы даведаліся аб тым, чаму воінаў-ракетчыкаў называюць “вачыма граніцы”, якую спецыфіку мае іх служба. У рамках дазволенага пазнаёміліся са спецтэхнікай, работай радыёлакатараў, асаблівасцямі работы тых, хто іх абслугоўвае. Правялі нас таксама і ў гараж часці. Цікава было разгледзець машыны, у якіх кола мае вышыню не самага маленькага дзевяцікласніка. Аказацца за рулём такой машыны пажадалі не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі.
Не меншую цікавасць вызвала знаёмства з бытам салдат-срочнікаў. Нас правялі ў казарму, дзе было вельмі цёпла і ўтульна. Чысціня і парадак – гэта тое, што адразу заўважаеш. У спальным пакоі на тумбачцы салдаты прыдумалі падстаўкі, куды можна ўставіць галінкі хвоі ці елкі- і прыгожа, і паветра ачышчаецца. У пакоі для адпачынку ёсць тэлевізар, палічка з кнігамі, падшыўкі газет.
У гэтай частцы экскурсіі нас чакаў яшчэ адзін сюрпрыз. Капітан Жураўлёў С. Ю. са сваімі салдатамі прадэманстравалі сучасны АКМ-74 (аўтамат Калашнікава), яго разборку і зборку. Самыя смелыя змаглі паспрабаваць зрабіць тое, што так умела атрымліваецца ў прафесіяналаў. Сучасны процівагаз (не здымаючы можна вады папіць праз спецыяльную трубачку) і броніжылет, змаглі не толькі патрымаць у руках, але і адчуць іх на сабе.
Па заканчэнні экскурсіі вучні задалі пытанні, якія зацікавілі: месца, дзе можна атрымаць прафесію афіцэра-ракетчыка, як можна трапіць на кантрактную службу, у якія рэгіёны размяркоўваюць выпускнікоў Ваеннай акадэміі дадзенай спецыяльнасці. Акрамя сваіх змястоўных адказаў Сяргей Юр’евіч падзяліўся брашурамі і буклетамі, у якіх дадзена падрабязная інфармацыя аб тым, што неабходна зрабіць, каб стаць ракетчыкам. Пасля ён заўважыў, што ,у першую чаргу, неабходна добра вучыцца, любіць фізіку і матэматыку, сябраваць з фізічнай культурай і спортам.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам
зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.