Першая субота 5 верасня выдалася халоднай і хмурай. Але гэта не перашкодзіла вучням 3-8 класаў сабрацца ў сценах школы, каб цікава правесці гэты дзень разам з сябрамі. Для дзяцей была наладжана гульня "Інтэлектуальны марафон". Усе вучні былі падзелены на 2 каманды. Яны прыдумалі сабе назвы і абралі капітанаў. Гульня паказала, што нашы вучні эрудыраваныя, знаходлівыя, умеюць працаваць у камандзе, бо ім з лёгкасцю паддаваліся амаль усе заданні, нават "хітрыя пытанні" не змаглі іх заблытаць. Затым вучняў чакалі спартыўныя гульні. Тут найбольш праявілі сябе хлопчыкі. Яны паказалі сваё майстэрства валодання мячом у гульні "Баскетбол". Напрыканцы сустрэчы дзяцей чакала "Творчая майстэрня". Дзяўчынкі і хлопчыкі плялі браслецікі з бісера, іншыя - вязалі кручком дэкаратыўныя элементы. Кожны стварыў сабе падарунак уласнымі рукамі. Дзеці вярталіся дадому задаволеныя, спадзеючыся на новую сустрэчу.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.