6-ы дзень. Акцыя «Чысты лес».
Чысты лес пачынаецца з цябе
Лес - наша нацыянальнае багацце. Захаваць яго, зрабіць больш прыгожым і чыстым - наша агульная задача. Чысціня і парадак у лесе залежыць ад кожнага з нас, ад нашай культуры і ад нашых адносін як да самой прыроды, так і да працы тых людзей, якія ствараюць, вырошчваюць і ахоўваюць лес.
У суботу, 7 кастрычніка, прайшла добраахвотная акцыя «Чысты лес». Мэта акцыі - прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем, з якімі сутыкаюцца лясныя гаспадаркі. Пад дэвізам “Чысты лес пачынаецца з цябе” выйшлі на ачыстку лесу ад бытавога смецця навучэнцы ДУА “ВПК Ханявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Выдатны настрой і жаданне змяніць свет да лепшага, спрыялі ўдзельнікам экалагічнай акцыі. Нягледзячы на халоднае надвор'е, дзеці ўзброіліся мяшкамі для смецця і рашуча ўвайшлі ў лес, каб аказаць яму дапамогу. Пад час акцыі вяліся работы па навядзенні парадку ў лясным масіве, ліквідацыі там несанкцыянаваных сметнікаў будаўнічых і бытавых адходаў. Асаблівая ўвага надавалася тым лясным угоддзям, якія размешчаны ўздоўж аўтамабільных дарог. Кіравалі работай леснікі суседняй лесагаспадаркі, якія не толькі арганізавалі дзейнасць навучэнцаў па ачыстцы тэрыторыі лесу ад бытавога смецця і захламленасці, але і расказалі пра значэнне лесу для жыцця чалавека і пра шкоду, якую наносіць смецце яго жыхарам.
Дзеці папрацавалі на славу, сабраўшы ўсё смецце. Думаю, лес застаўся
ўдзячны ім за такую дапамогу, бо кожны, хто неабыякавы да роднай прыроды, унёс свой пасільны ўклад у добраўпарадкаванне лесу.
Такія акцыі дапамагаюць засяродзіць увагу на праблеме забруджвання лясоў, усвядоміць, што чысціня ў храме прыроды залежыць ад кожнага з нас. Давайце разам будзем клапаціцца аб «лёгкіх» нашай планеты, каб зберагчы “зялёнае багацце” для сваіх нашчадкаў
.

6-ы дзень. Акцыя «Чысты лес». 6-ы дзень. Акцыя «Чысты лес».
6-ы дзень. Акцыя «Чысты лес». 6-ы дзень. Акцыя «Чысты лес».
6-ы дзень. Акцыя «Чысты лес». 6-ы дзень. Акцыя «Чысты лес».
Приветствуем всех пользователей и добро пожаловать на сайт ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" (Беларусь, Гродненская обл.)
 
 
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 
Витрина ссылок
Яндекс.Метрика

СШ №2 имени Н.П. Массонова г.Свислочь

Новодворская СШ

Порозовская СШ

Гринковский УПК

Корнадский УПК

Вердомичский УПК

Центр туризма и краеведения

Ханявіцкі ВПК

> ^Наверх

Навигация по сайту
 
Календарь новостей
«    Сентябрь 2023    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930 
 
Архив материалов
Сентябрь 2023 (49)
Август 2023 (7)
Июль 2023 (8)
Июнь 2023 (23)
Май 2023 (29)
Апрель 2023 (40)
 
Ответьте на вопрос

Каким меропиятиям 6-го школьного дня вы отдаёте предпочтение?

Спортивным
Развлекательным
Познавательным
Трудовым
 
Праздники Беларуси Международные праздники