6-ы дзень. "Экалагічны марафон"
Шосты школьны дзень 9 лютага быў прыўрочаны да заканчэння акцыі "Тыдзень леса - 2016", таму назва яго "Экалагічны марафон". Вучні 1-7 класаў з задавальненнем прынялі актыўны ўдзел у спартыўнай эстафеце "Беражы прыроду". На экалагічнай гадзіне "Лес - жывая памяць Зямлі дзеці зразумелі, што чалавек многім абавязаны прыродзе, лесу. Адказалі на пытанні для чаго лес патрэбны людзям, чаму з лесам трэба сябраваць. А выказванне "Лес - кніга жыцця стала дэвізам шостага дня. Вучні наведалі сельскую бібліятэку, у якой пазнаёміліся з Чырвонай кнігай у якую занесены раслінны і жывёльны свет роднага краю. Зразумелі, што некаторых раслін і жывёл засталося вельмі мала, яны знаходзяцца пад пагрозай вымірання і што іх трэба ратаваць. Можна сказаць, што прырода наш агульны дом: і чалавека, і жывёл, і раслін...