6-ы дзень. "Мы разам - мы адзіныя"На карце вялікага свету
Яна як кляновы лісток,
Песня гарачага лета,
Крынічнай вады глыток...
Ю.Свірка
Эстафету мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, прынялі навучэнцы нашай установы ў шосты школьны дзень. 17 верасня хлопчыкі і дзяўчынкі 1-5 класаў сталі ўдзельнікамі конкурса малюнкаў "Беларусь адзіная". Валошкі і жытнёвае поле, бязмежныя лясныя абшары, бусел і зубр - гэта тыя сімвалы, якія суадносяцца ў вучняў са сваёй краінай, свабоднай, незалежнай, аб'яднанай адзінымі мэтамі стваральнай працы, міру і дабра. Прадоўжылі дзень спартыўныя эстафеты "Мы разам - мы адзіныя". Аб'яднаўшыся ў каманды, удзельнікі пераканаліся, што спорт не толькі дапамагае ўмацаваць здароўе, а выхоўвае пачуццё калектывізму, узаемадапамогі і падтрымкі, каб разам імкнуцца да перамогі.
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства15 верасня ў 6 класе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства. Мерапрыемства садзейнічала асэнсаванню навучэнцамі прыналежнасці да беларускага народа аб'яднанаму агульнай гісторыяй і традыцыямі, выхаванню грамадзянскасці, патрыятызму, фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці.
З мэтай рэалізацыі блока "У гістарычным мінулым - адзінства народа" шасцікласнікі былі азнаёмлены з матэрыяламі інтэрнэт - партала "Гісторыя Беларусі. Прэзідэнт - дзецям".
У ходзе абмеркавання прагледжанага матэрыялу навучэнцы выказвалі свае меркаванні пра значнасць адзінства беларускага народа ў розныя перыяды гістарычнага развіцця, што гістарычнае мінулае і традыцыі аб'ядноўваюць народ. Вучні атрымалі аргументаваныя адказы на пытанні, чаму падзеі 17 верасня 1939 года сталі пачаткам аб'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, а Вялікую Айчынную вайну называюць яркім прыкладам народнага адзінства, пабываўшы на экскурсіі ў школьным гісторыка-краязнаўчым музеі. Кіраўнік музея і ваенна-патрыятычнага выхавання Ірына Аляксееўна Карпічэнка пазнаёміла дзяцей з подзвігамі нашых землякоў , партызанаў і падпольшчыкаў у гады суровых ліхалеццяў, расказала пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках блока "Традыцыі народа - залог яго адзінства і згоды" вучні наведалі тэматычную кніжную выставу ў школьнай бібліятэцы "Беларусь - краіна адзінства і згоды", зацікавіліся дакументальнымі і мастацкімі творамі пра Беларусь і беларускі народ. Таксама дзеці адказвалі на пытанні віктарыны "Дасягненні Рэспублікі Беларусь", выкарыстоўваючы матэрыялы праекта "Традыцыі суверэннай Беларусі".На этапе рэфлексіі вучні зрабілі вывад, што ўрокі мінулага, багаты вопыт нашых продкаў паказваюць, што толькі аб'яднаўшыся можна пабудаваць дом, сабраць ураджай, абараніць сваю краіну ад ворага і, згуртаваўшыся, кожны з нас можа ўнесці свой уклад у развіццё нашай квітнеючай Радзімы.
Витрина ссылок
Яндекс.Метрика

СШ №2 имени Н.П. Массонова г.Свислочь

Новодворская СШ

Порозовская СШ

Гринковский УПК

Корнадский УПК

Вердомичский УПК

Центр туризма и краеведения

Ханявіцкі ВПК

> ^Наверх

Навигация по сайту
 
Календарь новостей
«    Сентябрь 2022    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930 
 
Архив материалов
Декабрь 2023 (32)
Ноябрь 2023 (50)
Октябрь 2023 (70)
Сентябрь 2023 (66)
Август 2023 (7)
Июль 2023 (8)
 
Ответьте на вопрос

Каким меропиятиям 6-го школьного дня вы отдаёте предпочтение?

Спортивным
Развлекательным
Познавательным
Трудовым
 
Праздники Беларуси Международные праздники