ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за 20.01.2022
20 января в рамках информационно-образовательного проекта «ШАГ» ребята узнали о политике геноцида, грабежа и насилия, проводимой фашистами на оккупированной территории. Информационная группа проинформировала о сущности германского оккупационного режима, о пропагандистской, культурно-просветительской, национальной политике оккупантов.
Зімовы час асаблівы ў каляндарным годзе. З аднаго боку, ён прыносіць шмат цяжкасцей і праблем, асабліва для старэйшых сельскіх жыхароў: як прынесці ваду і дровы, ачысціць двор ад снегу, дабрацца за прадуктамі па склізкай дарозе. Большасць гэтых спраў бяруць на сябе члены цімураўскага і валанцёрскага атрадаў нашай установы адукацыі. Піянеры 6 класа неаднаразова прымалі ўдзел ў акцыі "Зімовая пара добрых спраў", аказвалі дапамогу многім адзінока пражываючых жыхарам аграгарадка Ханявічы. Так, 20 студзеня яны прыбралі зімовы двор і нанасілі дастатковы запас дроў ветэрану працы Шчурскай Яніне Дзмітрыеўне. Справіліся даволі хутка, таму што настрой і жаданне папрацаваць было ў кожнага. З другога боку, зіма - час народных свят, традыцый, калі людзі павінны радаваць адзін аднаго, весяліць, віншаваць. Некалькімі днямі раней шасцікласнікі ладзілі сапраўднае каляднае свята для аднавяскоўцаў: чыталі вершы, спявалі песні, вадзілі Казу, жадалі добрага года.