Узбагачэнню і актывізацыі ведаў дзяцей пра гісторыю Бацькаўшчыны спрыяла вандроўка-экскурсія праведзеная падчас школьных канікул у музейна-замкавы комплекс "Мірскі замак" і Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс. Настаўнікі, вучні і іх бацькі з цікавасцю наведалі помнікі мінуўшчыны, з ахвотай "акунуліся" ў той далёкі час.