З даўніх часоў вандравалі людзі па свеце з пэўнымі мэтамі. Збіраўся чалавек у дарогу па самых розных прычынах. Каб зацікавіць вучняў, каб веды сталі іх уласным набыткам неабходна праводзіць экскурсіі па родным краі з непасрэдным удзелам самых дзяцей. Узбагачэнню і актывізацыі ведаў дзяцей пра гісторыю Бацькаўшчыны спрыяла вандроўка-экскурсія праведзеная падчас школьных канікул у музейна-замкавы комплекс "Мірскі замак" і Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс. Настаўнікі, вучні і бацькі з цікавасцю наведалі помнікі мінуўшчыны, пазнаёміліся з разнастайнымі калекцыямі рыцарскай зброі, каштоўных манет, карцін, гістарычнымі дакументамі. Заварожвалі сваёй раскошай і прыгажосцю залы палацаў, высокія сцены з люстрамі ў пазалочаных рамах і падвясныя люстры, з якіх звісалі крышталёвыя гірлянды з кветак і лісцяў, калекцыя прыгожых шматколерных слуцкіх паясоў з шаўковых, залатых і сярэбраных ніцей. Велічнасць замкаў, лёс вядомых гістарычных асоб, падобны на легенды - усё гэта ўзбуджала фантазію і застаўляла акунуцца ў той далёкі час.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.