ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за 23.09.2023
Мерапрыемствы школьнага школьнага дня 23 верасня прайшлі з удзелам бацькоў. Цэнтральным мерапрыемствам дня сталі сямейныя старты "Здаровы я - здаровая сям'я". Станцыі былі прадуманы такім чынам, каб дзеці і бацькі праявілі сябе ў розных накірунках - у інтэлектуальным, творчым, і вядома ж, спартыўным камбінаваным маршруце "Паласа перашкод". Атрымалася выдатнае мерапрыемства, адчуваўся высокі баявы дух каманд і выдатны настрой! Тут няма пераможаных, тут усе, хто прыйшоў да фінішу - пераможцы!