Мерапрыемствы школьнага школьнага дня 23 верасня прайшлі з удзелам бацькоў. Цэнтральным мерапрыемствам дня сталі сямейныя старты"Здаровы я - здаровая сям'я". Станцыі былі прадуманы такім чынам, каб дзеці і бацькі праявілі сябе ў розных накірунках - у інтэлектуальным, творчым, і вядома ж, спартыўным камбінаваным маршруце "Паласа перашкод". Атрымалася выдатнае мерапрыемства, адчуваўся высокі баявы дух каманд і выдатны настрой! Тут няма пераможаных, тут усе, хто прыйшоў да фінішу - пераможцы! Цікава і пазнавальна прайшоў майстар-клас"Мастацтва сервіроўкі стала", падчас якого матулі з задавальненнем падзяліліся сакрэтамі прыгожага ўпрыгожвання стала і запрасілі на чайную паўзу з дамашняй выпячкай. Праявіць свае творчыя здольнасці можна было ў час арт-марафону"Ачумелыя ручкі". Мерапрыемствы дня прадоўжыў "Гістарычны калейдаскоп" ад кіраўніка па ВПВ. Сумесныя мерапрыемствы - тое, што ва ўсе часы аб'ядноўвала дзяцей, бацькоў і школу. Так было і сёння, у шосты школьны дзень.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.