Павышэнню псіхолага-педагагічнай культуры бацькоў у пытаннях выхавання дзяцей, далучэнню бацькоў да ўдзелу ў жыцці школы садзейнічала мерапрыемства, арганізаванае ў шосты школьны дзень 19 сакавіка, "Сям'я - гэта важна". Бацькі і дзеці ўдзельнічалі ў сумесных інтэрактыўных гульнях з элементамі трэнінга, праяўлялі свае творчыя здольнасці ў час удзелу ў конкурсах і спаборніцтвах. У ходзе правядзення акцыі"Мы за ЗОЖ" было арганізавана спаборніцтва з удзелам бацькоў і дзяцей. Удзельнікі акцыі атрымалі задавальненне ад мерапрыемства, паказалі сваю фізічную вынослівасць і актыўнасць. Аказанню дапамогі бацькам у правільнай арганізацыі дыдактычных і развіваючых сумесных гульнях ва ўмовах сямейнага выхавання спрыяла праведзеная кансультацыя для бабацькоў"Інтэлектуальныя гульні для сумеснай дзейнасці бацькоў і дзяцей". Актывізацыі ведаў навучэнцаў і іх бацькоў па экалагічных праблемах сучаснасці, развіццю камунікатыўных навыкаў, пашырэнню кругагляду ў вывучэнні акружаючага асяроддзя і выхаванні актыўнай жыццёвай пазіцыі садзейнічала правядзенне мерапрыества Экалагічны марафон"За прыроду разам і дарослыя і дзеці". Удзельнікі паспяхова справіліся з заданнямі інтэрактыўнай гульні, паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі прыроды.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.