Шосты школьны дзень 5 кастрычніка быў прысвечаны дню птушак. І пачаўся гэты дзень з гульні “Поле цудаў”. Дзеці пазнаёміліся з птушкамі і замацавалі веды пра птушках Беларусі, а таксама выхавалі у дзяцей чулыя адносіны да птушак і навакольнага асяроддзя. Пасля гульні вучні ляпілі птушак з салёнага цеста. Гэта вельмі спадабалася вучням, яны лыпілі з вялікім задавальненнем і спаборнічалі на лепшы выраб з цеста. А закончыўся шосты школьны дзень акцыяй “Дапажы птушкам”. Вучні зрабілі самастойна кармушкі і павесілі іх на дрэвы каля школы. “Дзень птушак” прайшоў вельмі цікава і весела.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.