ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за Январь 2019 года
Чацвёрты дзень тыдня пачатковых класаў праходзіў пад дэвізам "Любі, беражы, ахоўвай". Зранку адбылося мерапрыемства "Экалагічная раскраска "Беражы прыроду". Пасля заканчэння ўрокаў навучэнцы падзяліўшыся на тры каманды ўдзельнічалі ў экалагічнай віктарыне "Кожны павінен аберагаць прыроду". Дзеці падарожнічалі па станцыях дзе акрамя адказаў на пытанні і заданні, слухалі цікавыя звесткі аб раслінах, жывёлах, грыбах. Дзець прайшоў цікава.
Трэці дзень тыдня пачатковых класаў прайшоў пад дэвізам "Лічы, рашай, адгадвай". Распачаўся дзень інфармацыйнай гадзінай "Эканамічная АБВГДэйка". Дзе пазнаёміліся з прафесіямі, папоўнілі сваю моўную скарбонку словамі: аўкцыён, даход, расход, бюджэт. Вучыліся размяркоўваць даход, рашаць эканамічныя задачы. Матэматычная эстафета спрыяла рзвіццю лагічнага мыслення, кемлівасці. Хоць "Мінус" і адмоўны знак, але гэта не перашкодзіла камандзе перамагчы ў каманды "Плюс".

Другі дзень тыдня пачатковых класаў прысвечаны літаратурнаму чытанню. Вучні прынялі актыўны ўдзел у віктарыне па казках А.С.Пушкіна, якая дапамагла праверыць веды тэкстаў казак, дала магчымасць падумаць, знайсці правільныя варыянты адказаў. Ні менш цікавай была выстава кніг "Чытаем разам". Школьнікі пазнаёміліся з навінкамі літаратуры. Для вучняў 3-4 класаў была арганізавана "Свая гульня" "Па старонках любімых казак", якая садзейнічала развіццю мыслення, памяці, інтэлектуальных здольнасцей. Дзень прайшоў з карысцю.
З 28 студзеня па 2 лютага ў нашай установе адукацыі праводзіцца тыдзень пачатковых класаў. У першы дзень адбылася ўрачыстая лінейка. Вучняў азнаёмілі з планам правядзення тыдня. Першы дзень тыдня прысвечаны беларускай і рускай мовам. Дзеці былі запрошаны на час займальнай граматыкі “Знаўцы беларускай мовы”. У конкурсе ўдзельнічалі каманды «Беларусачкі” і “Беларусы”. Перамагла каманда хлопчыкаў. Дадзенае мерапрыемства спрыяла выхаванні павагі да роднай мовы.

Суббота 26 января превратилась в настоящий праздник зимних видов спорта. Даже выпавший обильно снег никого не испугал. Ребята начали день с очистки от снега обеих ледовых площадок возле школы. А затем приступили к играм и соревнованиям. Учащиеся 4-6 классов с удовольствием катались с горок, 7-9 классов - приняли участие в хоккейном турнире. Самые спортивные представители 4-9 классов отправились на районные соревнования по лыжным гонкам. Веселья, задора всем было не занимать! Зима - время для оздоровления и укрепления физических сил.
24 студзеня выхаванцы гуртка "Юныя турысты" наведалі музей Ручніка, які працуе на базе ДУА "ВПК Корнадзьскі д/с-БШ". Усе з цікавасцю разглядалі музейныя экспанаты, некаторым з якіх больш за 100 гадоў. Вучні даведаліся, што для ручнікоў, створаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці , характэрны некаторыя адметныя рысы (белае поле, ромба-геаметрычны ўзор чырвонага і чорнага колераў). Для ручнікоў выкарыстоўваліся тканіны з ільну, а канцы ручнікоў упрыгожваліся карункамі, звязанымі на прутках ці шыдэлкам. Таксама зазірнулі ў "Музей у чамадане", у якім захоўваецца сапраўдны скарб - 7 саматканых ручнікоў. Кожны з іх мае сваё прызначэнне. Выціральнік - для выцірання твару і рук, трапкач - для захоўвання ежы ў полі, набожнік служыць для афармлення іконы, падножнік выкарыстоўваецца ў час вяселля, пахавальны - у час пахарон, абыдзённік служыць абярэгам, а намітка - галаўным уборам. Дзякуем Лысевіч В.А. за цікавую і пазнавальную экскурсію.