ГУО "Хоневичская средняя школа Свислочского района" » Материалы за Февраль 2021 года
27 лютага ў шосты школьны дзень з навучэнцамі 1-6 класаў праведзена фальклорнае свята "Масленіца".
У рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі" ў нашай установе кожны дзень праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне бяспечных паводзін, уменне прадбачыць небяспечныя сітуацыі, па магчымасці пазбягаць іх, на замацаванне ведаў аб правілах пажарнай бяспекі . Для навучэнцаў 1-4 класаў былі арганізаваны мазаіка ідэй "Бяспечнае дзяцінства", турнір знаўцаў "Мая бяспека", квэст-гульня "Востраў бяспекі". Усе навучэнцы пазнаёміліся з правіламі пажарнай бяспекі, навучыліся, як правільна паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях, праходзілі станцыі, адказвалі на пытанні , праяўлялі сваю актыўнасць і кемлівасць, узаемавыручку і калектывізм. Прынялі ўдзел у акцыі і выхаванцы ГПД. У ходзе правядзення фізкультурна-аздараўленчага занятка "Спартыўныя, смелыя, хуткія, умелыя" дзеці прадэманстравалі спрыт і хуткасць, уменне дружна і зладжана дзейнічаць у камандзе, выконваючы конурсныя заданні. Перад пачаткам гульні выхаванцы адказалі на пытанні віктарыны па правілах бяспечных паводзін у розных сітуацыях.
Да акцыі далучыліся навучэнцы 11 класа. З мэтай прафілактыкі па прадухіленні траўматызму на аб’ектах чыгуначнага транспарту 26 лютага ў фармаце агітальтанкі “Увага! Чыгунка!” былі прагледжаны і абмеркаваны сацыяльныя ролікі аб правілах паводзін на чыгунцы, аб захаванні мер бяспекі на аб’ектах чыгуначнага транспарту, аб выкананні правіл дарожнага руху праз чыгуначны пераезд, абмеркавалі дзеянні , якія забараняюцца на чыгуначным палатне і пасажырскіх платформах. Таксама пазнаёміліся са зместам лістовак і памятак, накіраваных на захаванне асабістай бяспекі, на папярэджанне няшчасных выпадкаў на чыгунцы. Падтрымалі акцыю гульнявой праграмай навучэнцы 6 класа “Бяспека заўсёды–бяспека ўсюды!” , у ходзе якой паказалі сваё разуменне і свае адносіны да правіл бяспечных паводзін. Таксама навучэнцы 6-9 класаў праглядзелі і абмеркавалі кінафільм “МНС інфармуе”.

25 февраля в рамках информационно-образовательного проекта "ШАГ" по тематическому блоку "Я и Общество" учащиеся 5-6 классов смогли доказать, что общество основано на взаимосвязи интересов, взаимоподдержке людей.
25 февраля в рамках информационно-образовательного проекта «ШАГ» — «Школа Активного Гражданина» - проведён информационный час в форме открытого микрофона для учащихся VIII–XI классов по теме «В единстве народа – сила независимого государства»
С 19 по 23 февраля 2021 года Госавтоинспекция проводит профилактическую акцию «Лучший друг - авто кресло!».
24 лютага прайшло пасяджэнне настаўнікаў І ступені навучання на тэму "Сучасныя падыходы да кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка на ўроках матэматыкі як сродак стымулявання вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў". Настаўнікі абменьваліся вопытам па дадзенай тэме. Канюк А.С. выступіла па тэме "Арганізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка і навучэнцаў на ўроках матэматыкі". Настаўнік Агей Т.К. правяла адкрыты ўрок у 2 класе з прымяненнем актыўных і інтэрактыўных метадаў навучання. На завяршэнні кіраўнік МА пазнаёміла з апошнімі навінамі з курсаў павышэння кваліфікацыі.
У рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі"