У другі дзень работы лагера выхаванцы здзейснілі "Падарожжа па Віцебшчыне". Дзень пачаўся з хвілінкі здароўя «Асцярожна - грып. Як не захварэць». Затым навучэнцы адправіліся ў віртуальнае эка-падарожжа “Віцебшчына мая сінявокая”. Творчыя здольнасці дзеці змаглі правіць падчас фестывалю талентаў “Славянскі міні-базар”. У рамках антынаркатычнай акцыі "Місія - жыць!" праведзена спартландыя “Наперад да перамогі”. Танцавальна-забаўляльная праграма “На хвалі пазітыву”, арганізаваная і праведзеная сумесна з філіялам-клубам аг. Ханявічы, завяршыла другі дзень знаходжання ў лагеры.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.