1 лістапада пачаў сваю работу дзіцячы аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей "Спадчына". 2019 год у Беларусі аб’яўлены Годам малой радзімы. Нішто на зямлі не можа быць бліжэй, мілей, чым малая радзіма. Любоў да Айчыны, гонар за сваю зямлю не ўзнікаюць самі па сабе, а выхоўваюцца. Таму ў дзіцячым аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей “Спадчына” рэалізуецца тэматычная змена “Сцяжынкамі Бацькаўшчыны”. Кожны дзень лагернай змены прысвечаны вывучэнню адной з абласцей нашай краіны. На кожнай станцыі падарожнікаў чакаюць новыя выпрабаванні, падзеі, прыгоды, адкрыцці. День першы прайшоў пад назвай "Незнаёмыя старонкі гісторыі Мінскай вобласці". Выхаванцы прынялі актыўны ўдзел у гульні – падарожжы “Зямля пад белымі крыламі”, майстар-класе “Нам засталася спадчына”. Дзень закончыўся дыскатэкай з гульнявой праграмай “Прывітанне, лагер!”
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.