Набліжаецца любімае ўсімі свята - Новы год. Для стварэння цудоўнага настрою5 снежня, у рамках шостага школьнага дня, была арганізавана “Майстэрня Дзеда Мароза”. Дзеці з вялікім задавальненнем стваралі навагоднія вырабы, елачныя цацкі, ўпрыгожванні. Колькі фантазіі праяўляюць дзеці! Кожнае ўпрыгожванне па-свойму ўнікальна. Дзеці праявілі сапраўднае майстэрства і творчасць пры вырабе ўпрыгожванняў да Новага года. Удзел у творчым працэсе стаў цікавай, займальнай справай, якая аказвае добрае ўздзеянне на развіццё творчых здольнасцей дзяцей. Дзеці працавалі калектыўна і індывідуальна. Усе задаволены вынікамі сваёй работы.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.