Шосты школьны дзень 4 снежня прайшоў карысна, практычна накіравана, павучальна. Вучні пачатковых класаў змаглі праявіць сябе ў фестывалі творчасці "Сімвалы Беларусі - вачыма дзяцей". Веданне сэнсу і значэння дзяржаўнай сімволікі, месца і часу іх выкарыстання прадэманстравалі нават самыя малодшыя ўдзельнікі фестывалю. Гімн, герб, сцяг Рэспублікі Беларусь вучні параўналі з такімі важнымі словамі, як мама, тата, сям'я. Мастацкія здольнасці ўдзельнікі праявілі ў час стварэння ўмоўных сімвалаў Беларусі: яны малявалі бусла, васількі, зубра, узоры вышыванкі, бульбяное поле. Калектыўнае выкананне гімну краіны, адметныя рысы новага герба, сувязь мінулага і сучаснага, нараджэнне новых традыцый, такіх, як Дзень вышыванкі. Навучэнцы 5-7 класаў стварылі калажы карысных спраў"Энергазберажэнне - справа кожнага". Мерапрыемства прайшло пад дэвізам "Беражыце электраэнергію, святло, цяпло, прыродныя рэсурсы!". Вучні спрабавалі складваць бурымэ па тэме; называлі правілы карыстання электрапрыборамі, прапанавалі магчымыя шляхі і спосабы эканоміі, стварылі электронныя калажы па чатырох розных напрамках "Вада", "Цяпло", "Электрычны ток", "Прыродныя рэсурсы". Відэакруіз"Цягнік Перамогі", у час якога вучні праглядзелі і абмеркавалі сацыяльны відэаролік "Дзякуй вам, ветэраны" вярнуў кожнага ў далёкія франтавыя годы, напомніў аб ваеннай гісторыі краіны.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.