Вясёлы шосты дзень 22 студзеня сабраў дзяцей у школе. А чакала іх нямала цікавых мерапрыемстваў: фізічныя эксперыменты і доследы, інтэлектуальныя турніры, вясёлыя гульні на свежым паветры, заняткі гуртка "Фальклорная спадчына". Дзеці па жаданні выбіралі "справу па душы", дзе маглі праявіць свае здольнасці. Мэтай брэйн-рынга"Мае правы" было выхаванне прававой культуры, грамадзянскасці і патрыятызму, прававой адказнасці. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульні. Затым усіх чакалі вясёлыя гульні на свежым паветры"Зімовы разгуляй". Снегу сапраўды намяло нямала, і вырашылі правесці валанцёрскую акцыю"Дзень добрых зімовых спраў". Наведалі адзінока пражываючую Шэйка Валянціну Мікалаеўну, ветэрана педагагічнай працы: дапамаглі расчысціць дарожку ад снегу, выбіць палавік з калідора і проста паразмаўляць пра будзённыя справы. Затым зноў вярнуліся ў школу і гулялі ў снежкі. Усе вучні з вясёлым настроем пайшлі дамоў.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.