Непаўторная і мілагучная, старажытная і самабытная, літаратурная і “трасянка”, родная і нястрачаная…. Гэта ўсё пра беларускую мову. Кожны год у школе ладзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове: літаратурныя вечарыны і гасцёўні, акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, конкурсы малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў, удзел у гульні-конкурсе “Буслік”. Не стаў выключэннем і гэты год. Гульня-конкурс“Буслік-2022” дала старт мерапрыемствам, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы. Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел 20 навучэнцаў, якія вырашылі праверыць узровень сваіх ведаў па роднай мове. Наступным мерапрыемствам была рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, у якой прынялі ўдзел настаўнікі, а таксама прадстаўнікі грамадскасці. Праз удзел у Instagram-чэленджы“Дзень роднай мовы” навучэнка 10 класа Кудлаш Вікторыя перадала эстафету чытання любімых беларускамоўных твораў. У яе выкананні шчыра і пранікнёна прагучаў верш Я. Янішчыц “Сынок і маці”. Яшчэ ў гэты дзень працавала літаратурная гасцёўня“Чытаем “Новую зямлю”Якуба Коласа” . У ходзе дадзенага мерапрыемства навучэнцы разам з настаўнікамі ўспомнілі гісторыю стварэння твора, які ў наступным годзе адзначыць свой стагадовы юбілей. Прадоўжыўся дзень конкурсам пісьмовых работ“За што я люблю родную зямлю”, а навучэнцы 3-4 класаў змаглі праверыць свае веды па беларускай мове праз удзел у інтэрактыўных гульнях“Смак роднай мовы”.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.