26 лютага, у шосты школьны дзень для вучняў пачатковай школы была праведзена квэст-гульня“Бяспека ў нашым жыцці”, якая нагадала ім аб правілах паводзін на вуліцах і дарогах, дома, у выпадку надзвычайных сітуацыях. Вучні праходзілі станцыі, на кожнай з іх былі не толькі моцнымі і спрытнымі, але і вясёлымі, безжурботнымі, кемлівымі. Гульня прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. З мэтаю прафілактыкі наркаманіі і прапаганды ЗЛЖ прайшла PR-акцыя“Мы супраць наркотыкаў”. Удзельнікі акцыі прапанавалі жыхарам нашага аграгарадка памяткі і буклеты “Аб шкодзе наркотыкаў”. Вучні 3-7 класаў прынялі актыўны ўдзел у фальклорным свяце“Масленіца”, дзе даведаліся пра традыцыі святкавання Масленіцы ў старажытнасці і ў нашы дні, пра гісторыю свята, і аб тым, чаму масленічны блін з'яўляецца не проста святочным пачастункам, а сімвалам залатога сонца. Для іх была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя, у якой распавядалася, як адзначаюць Масленіцу ў іншых краінах, прагледжаны і абмеркаваны кароткаметражны мастацкі фільм“Выпадак на Масленіцу”. Не абышлося і без вясёлых конкурсаў, песняў і гульняў. Фіналам свята стала ўрачыстае спальванне пудзілы Зімы, дэгустацыяй бліноў.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.