Малодшыя школьнікі заўсёды з ахвотай не толькі назіраюць за пярнатымі, але і клапоцяцца пра іх. Зімой дзеці падкормлівалі вераб’ёў і сінічак хлебам, зернем, крупамі. З прыходам вясны з’явілася ідэя павесіць сінічнікі. Рэалізаваць яе дапамаглі сямейныя майстэрні. Намаганнямі творчых і ініцыятыўных бацькоў і дзяцей з першых дзён вясны на тэрыторыі нашай школы красуюцца домікі для сінічак, гатовыя прыняць пярнатых жыхароў.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам
зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.