Вучні 6 класа на працягу года актыўна працуюць над выкананнем праграмы"Эканомія і беражлівасць". Так, на працягу года яны ўдзельнічалі ў такіх працоўных акцыях, як "Захаваем парк", ""Утульны клас", Чысты лес". З вучнямі праведзены класныя гадзіны"Грошы: што мы пра іх ведаем", "Бюджэт падлетка", "Беларускія брэнды на сусветным рынку". Вучні пабывалі на экскурсіі ў бугалтэрыі мясцовага ААТ "Ханявічы", дзе даведаліся пра фінансавы стан гаспадаркі, сістэму аплаты працы. З першых дзён сакавіка шасцікласнікі ўключыліся ў марафон па зборы другаснай сыравіны. Вучні паставілі сабе мэту здаць па 15 кілаграмаў макулатуры і 12 кілаграмаў металалому на кожнага. За чатыры дні сабрана і здадзена 148 кілаграмаў макулатуры. Усе школьнікі ведаюць, што гэта дзясяткі захаваных дрэваў і шмат новых сшыткаў, кніг. На гэтым спыняцца піянеры не збіраюцца. Пасля пачнецца збор металалому. Будзем і далей працаваць пад дэвізам: "Эканомію і беражлівасць кожнага - на карысць нашай краіне".
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.