Добрай традыцыяй стала правядзенне розных мерапрыемстваў з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Не выключэннем стаў і гэты год. Мерапрыемствы распачаліся конкурсам "Буслік-2023", які сёлета прайшоў 16 лютага. Сёння, 20 лютага, навучэнцы ўстановы сабраліся ў актавай зале, каб даць старт Тыдню беларускай мовы і літаратуры. Прысутныя ўспомнілі, чаму адзначаецца ва ўсім свеце Дзень роднай мовы, пазнаёміліся з планам мерапрыемстваў, праслухалі прыгожыя вершы аб роднай мове, якія пранікнёна прачыталі навучэнка 11 класа Кудлаш Вікторыя і навучэнец 9 класа Канюк Ілья.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.