Традыцыйна ў першую нядзелю верасня наша краіна адзначае адно з галоўнейшых свят – Дзень беларускага пісьменства і друку, якое мае багатую і слаўную гісторыю. Кожны беларус павінен ведаць і шанаваць імёны тых, хто стаяў ля вытокаў і ўнёс вялікі ўклад у развіццё нашай мовы і літаратуры.У першы ў навучальным годзе шосты дзень навучэнцы нашай школы далучыліся да святкавання гэтай знакавай падзеі. 1- 4 класам была прапанавана пазнавальная гульня"Святло друкаванага слова". Навучэнцы 5-8 класаў здзейснілі экскурс у мінулае"Не знікне цуд прыгожага пісьменства", старшакласнікі адправіліся ў гістарычнае падарожжа"Беларускія пісьменнікі-першадрукары". Пасля такіх цікавых мерапрыемстваў,дзеці яшчэ раз пераканаліся у тым, што у беларускага пісьменства – багатая і слаўная гісторыя, якую мы павінны ведаць, берагчы і шанаваць імёны тых, хто ўнёс вялікі ўклад у яе развіццё.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.