ДУА "Ханявіцкая СШ Свіслацкага раёна" прыняла ўдзел у мітынгу "Дзень, які нас яднае", прысвечаны Дню народнага адзінства. Гэта дзень,які сімвалізуе яднанне беларусаў і выражае гонар за дасягненні нашых продкаў. Патрыятызм і высокі ўзровень грамадзянскай адказнасці, адкрытасць і ўзаемадапамога, павага да людзей і традыцый ва ўсе часы былі візітнай карткай беларусаў і дапамагалі пераадольваць цяжкасці, якія паўставалі на шляху. Нам ёсць чым ганарыцца ў мінулым, і мы маем права разлічваць на будучыню. Захоўваючы гістарычную памяць, духоўныя і маральныя каштоўнасці нашага грамадства, важна менавіта разам, у адзінстве, зберагаць і памнажаць здабыткі нашай любімай Беларусі дзеля дабрабыту будучых пакаленняў.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам
зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.