19 кастрычніка прайшло пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла па тэме“Выкарыстанне выхаваўчага патэнцыяла ўрокаў і пазакласных заняткаў, рэалізацыя задач асобаснага развіцця вучняў пры навучанні прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла”. Настаўнікі пазнаёміліся з метадычнымі рэкамендацыямі навучання прадметам прыродазнаўча-матэматычнага цыкла па выніках маніторынга якасці адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2016/2017 навучальным годзе (даклад намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Леванчук Т.А.), абмеркавалі даклад настаўніка геарграфіі Мялік Н.І. “Выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу ўрока і рэалізацыя задач асобаснага развіцця вучняў ў выкладанні вучэбных прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла “, заслухалі справаздачу павышэння кваліфікацыі настаўніка матэматыкі Крысені Л.У. па тэме “Сучасныя патрабаванні да рэалізацыі прадметнага зместу пры рабоце з высокаматываваных навучэнцамі “, наведалі урок матэматыкі ў 6 класе з прымяненнем сучасных форм і метадаў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу урока (настаўнік І.Г.Пастырчук.).
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.