У нядзелю 5 лістапада навучэнцы 1 - 6 класаў разам з настаўнікамі ўстановы адукацыі пабывалі ў горадзе над Шчарай - у Слоніме. Падчас экскурсіі дзеці наведалі былы палацава-паркавы ансамбль Пуслоўскіх. Калісьці палац галавы слонімскай шляхты Войцэха Пуслоўскага, па сведчанні крыніц, уяўляў сапраўдны музей каштоўнасцей. Для інтэр’ераў дома была закуплена гданьская мэбля, тут знаходзіліся арыгінальныя карціны Леанарда да Вінчы, Пітэра Брэйгеля і Пітэра Рубенса, а мясцовая бібліятэка была багатая старымі выданнямі і пергаментнымі дакументамі XV–XVIII стст. Сёння тут размясціліся дом культуры і бібліятэка. Не менш цікавым для дзяцей аказалася наведванне драматычнага тэатра. Нашай увазе быў прапанаваны спектакль"Чарадзейная лямпа Аладдзіна".
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.