10 лістапада прайшло пасяджэнне метадычнага аб'яднання классных кіраўнікoў па тэме “Арганізацыя работы па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў – як адна з асноўных форм работы класнага кіраўніка”. Класныя кіраўнікі больш падрабязна пазнаёміліся з метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў (даклад кіраўніка ШМА класных кіраўнікоў Н.І.Мялік); былі заслуханы выступленні па тэме “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення” (Тарановіч Т.М., класны кіраўнік 7 класа; Тарановіч Н.М., класны кіраўнік 10 класа); наведалі адкрытыя класныя гадзіны ў 6 класе “Славутыя імёны Беларусі” (кл.кір., Пастырчук І.Г., у 8 класе “Я – грамадзянін РБ” (кл.кір., Шкодзіч Ж.В.), у 3 класе “Вывучэнне правоў дзіцяці праз казкі” (кл.кір., Агей Т.К.), якія спрыялі развіццю ў навучэнцаў патрыятызму, нацыянальнага самавызначэння, каштоўнасных адносін да сваёй Радзімы.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.