Анонс 6 дня 05.02.2022 Запрашаем усіх жадаючых
05.02.2022 г.
прыняць удзел у мерапрыемствах
6-га школьнага дня

Вытворчая экскурсія “Мая прафесія электрык” Каб даведацца пра цікавыя прафесіі, не абавязкова адпраўляцца на буйныя прадпрыемствы ў горад. Гэта толькі на першы погляд здаецца, што ў вёсцы працуюць механізатары, ветурачы, аграномы, аператары машыннага даення і заатэхнікі.
Ёсць яшчэ адна вельмі важная, неабходная, цікавая і складаная прафесія - электрык. Каб пазнаёміцца з гэтым занятакам навучэнцы 8 класа адправіліся на вытворчую экскурсію “Мая прафесія электрык”. Падчас размовы Шкодзіч Іван Іванавіч, які працуе электрыкам у ААТ “Ханявічы з 1984 года, расказаў, чым прыходзіцца займацца кожны дзень. У першую чаргу, гэта абслугоўванне і рамонт электраабсталявання і электраправодкі, падключэнне новага абсталявання, замена электраправодкі і пракладванне сілавых кабеляў і інш. Але самае галоўнае пры выкананні гэтых работ – захаванне правіл бяспекі на ўсіх этапах, таму што праца электрыка вельмі небяспечная і патрабуе ад чалавека ўважлівасці і адказнасці. Гэтыя якасці дапамогуць не толькі пазбегнуць аварый, але і захаваць жыццё. Адказнасць электрык нясе не толькі за сябе, але і за тых, хто побач. Вучні таксам цікавіліся, як, напрыклад, распазнаць электрычны ток, бо ён не мае колеру, паху, але вельмі небяспечны. Што трэба рабіць і як праверыць , чаму не гарыць свет, па якой прычыне не паступае электрычны ток? Іван Іванавіч наглядна паказаў вучням, як з дапамогай спецыяльных прыбораў праверыць абрыў кабеля, наяўнасць электрычнага току ў праводцы.
Экскурсія атрымалася пазнавальнай. Магчыма, пасля заканчэння школы хтосьці з класа захоча стаць электрыкам, тым больш, што спецыялісты такой прафесіі будуць запатрабаваныя заўсёды, нават нягледзячы на месца працы і жыхарства.
Витрина ссылок
Яндекс.Метрика

СШ №2 имени Н.П. Массонова г.Свислочь

Новодворская СШ

Порозовская СШ

Гринковский УПК

Корнадский УПК

Вердомичский УПК

Центр туризма и краеведения

Ханявіцкі ВПК

> ^Наверх

Навигация по сайту
 
Календарь новостей
«    Февраль 2022    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28 
 
Архив материалов
Декабрь 2023 (32)
Ноябрь 2023 (50)
Октябрь 2023 (70)
Сентябрь 2023 (66)
Август 2023 (7)
Июль 2023 (8)
 
Ответьте на вопрос

Каким меропиятиям 6-го школьного дня вы отдаёте предпочтение?

Спортивным
Развлекательным
Познавательным
Трудовым
 
Праздники Беларуси Международные праздники